Гостеприимный край
Деловым людям
Полезная информация
Рус

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.minsk-region.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20, 8-01717-7-75-21

Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа» Усадебно-парковый комплекс XVIII века «Панскі маёнтак «Сула» г.Столбцы, улица Центральная
Художественно-мемориальная композиция деревянных скульптур «Шлях Коласа»
Главная Регион Нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне

Нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне

АЛЕКСАНДРОЎСКІ Юрый Канстанцінавіч, беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Нарадзіўся 18.06.1927 г. ў мястэчку Орля Жалудокскага раёна Гродзенскай вобл. Жыў на Стаўбцоўшчыне (в.Мікалаеўшчына, в.Новы Свержань). Скончыў Стаўбцоўскую СШ (1946, зараз гімназія №1), Мінскі медыцынскі інстытут (1951), клінічную ардынатуру (1956). Працаваў урачом у Дзісненскім раёне (былая Полацкая вобл.), оталарынголагам у г.п. Падсвілле, асістэнтам, дацэнтам кафедры ЛОР-хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута . Урачэбная дзейнасць прысвечана слыхапаляпшаючым аперацыям на вуху. Урач вышэйшай катэгорыі, мае больш за 70 навуковых публікацый. Удзельнік і дакладчык рэспубліканскіх і саюзных навукова- практычных канферэнцый. Узнагароджаны знакам “Отличник здравоохранения” . Жыве ў Віцебску.

ГЛОБА Іван Іванавіч, беларускі вучоны, кандыдат хімічных навук (1978), нарадзіўся ў 1945 г. у в.Заямнае Стаўбцоўскага раёна. Скончыў 7 кл. Заямнаўскай СШ (1959), Мінскі палітэхнікум, Маскоўскі палітэхнічны інстытут (1971), аспірантуру.

ДАНІЛЬЧЫК Зінаіда Пятроўна, беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1974), нарадзілася 17.07.1944 г. у в. Савоні Варацішчанскага сельсавета. Скончыла Горкаўскую сямігадовую школу (1957), Мірскую СШ з медалём (1960, Карэліцкі раён), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1967), аспірантуру (1972). Працавала ў калгасе “Чырвоны сцяг” (1960-1962), на кафедры беларускай мовы  БДУ (1967-1969). З 1972 года – у Гродзенскім педагагічным інстытуце (Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы): асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры беларускай мовы .
Мае 94 навуковыя працы па лексікалогіі і сінтаксісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы, 2 вучэбна- метадычныя дапаможнікі для студэнтаў. Жыве ў Гродна.

КАЖАМЯКА ЦІМАФЕЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ,  беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (1970), дацэнт (1976), нарадзіўся 15.09.1935 г. у в. Ячонка  (зараз Засульскі сельсавет). Скончыў Ячонскую школу (1949), Стаўбцоўскую СШ № 1 з сярэбраным медалём (1953), фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1958), аспірантуру (1970). Працаваў настаўнікам Мікалаеўшчынскай СШ і СШ № 19 г. Барысава (1958 – 1959), старшым інжынерам лабараторыі спецыяльнага канструктарскага бюро, начальнікам бюро праграмавання  Мінскага завода матэматычных машын (завод імя Арджанікідзе, 1959 – 1963), кіраўніком лабараторыі праграмавання Цэнтральнага НДІ арганізацыі і тэхнікі кіравання (1963 – 1967), старшым выкладчыкам кафедраў: эканамічнай кібернетыкі, механізаванага ўліку і вылічальнай тэхнікі інстытута народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава (1970 – 1983), дацэнтам кафедры бухгалтарскага ўліку і аналізу ў гандлі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (1983 – 1996).

Аўтар больш як 20 навуковых прац, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў, кніг, у т. л. па вопыту выкарыстання ЭВМ "Мінск – 23" для апрацоўкі эканамічнай інфармацыі (1968), па асновах алгарытмізацыі і праграмаванню. Жыве ў Мінску.

КВАСЮК  Анатоль Іванавіч, вучоны, кандыдат псіхалагічных навук, акадэмік “Міжнароднай Акадэміі Бізнесу” (1999) палкоўнік запасу. Нарадзіўся 01.10.1956 г. у в.Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. Скончыў Растоўскае вышэйшае ваеннае Каманднае вучылішча (1978), Ваенна-палітычную акадэмію імя У.І.Леніна (1989), ад’юнктуру Гуманітарнай Акадэміі Узброеных Сіл (1994). З 1974 па 1994 гг служыў у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Міністэрства  абароны, з 1994 па 1998 гг  - у пагранічных войсках Федэральнай Службы Бяспекі РФ, з 1998 па 2004 гг – памочнік старшыні Камітэта па абароне Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, з 2004 па 2006 –начальнік аддзела кіравання карпаратыўнага кантролю тэлекампаніі НТВ.  Узнагароджаны знакамі адрознення першай і другой ступені “За заслугі ў пагранічнай службе”, медалямі СССР і РФ. Жыве ў Маскве.

ЛАПКО  КАНСТАНЦІН  МІКАЛАЕВІЧ, беларускі вучоны, кандыдат хімічных навук (1983), дацэнт (1998), нарадзіўся 15.08. 1946 г. у г. Стоўбцы. Скончыў СШ № 1 г. Стоўбцы (1964), хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1969), аспірантуру (1974). Працаваў у БДУ малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры агульнай хіміі  (1974 – 1975), асістэнтам (1975 – 1990), старшым выкладчыкам (1990 – 1996). З 1996 г. працуе дацэнтам кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі Белдзяржуніверсітэта. Навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку тэрмастойкіх кампазіцыйных матэрыялаў на аснове фасфатных клеявых кампазіцый. Да гэтых матэрыялаў адносяцца цеплаізалюючыя і вогнетрывалыя пакрыцці, вогнетрывалыя матэрыялы, фарбы, клеявыя матэрыялы для склейвання металаў, керамікі, шкла, драўніны, графіту. Матэрыялы нетаксічныя, экалагічна чыстыя. Прымяняюцца ў металургіі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, ракетна-касмічнай тэхніцы.

Аўтар больш як 75 навуковых работ, у т. л. 4 аўтарскіх пасведчанняў і двух патэнтаў. Кіраўнік навукова-даследчых работ па тэрмаўстойлівых матэрыялах (у т. л. міжнародных кантрактаў). Удзельнік і дыпламант міжнародных выставак, кангрэсаў, канферэнцый, якія праводзіліся з 2002 г. у Індыі, Турцыі, В'етнаме, Кітаі (апошні раз – у чэрвені 2008 г.), Карэі, Расіі. Узнагароджаны медалём "За асваенне цалінных зямель" (1967). Жыве ў Мінску.

ЛУК’ЯНЧЫК Станіслаў Аляксандравіч, беларускі вучоны, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1990), нарадзіўся 21.10.1953 г. у в. Раёўшчына Варацішчанскага сельсавета. Скончыў Горкаўскую васьмігодку (1969), Смілавіцкі сельгастэхнікум (1973), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982). Працаваў загадчыкам фермы ў калгасе “За мір” Стаўбцоўскага раёна, служыў у радах Узброеных Сіл (1973-1975). З 1975 г. працуе ў Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага Нацыянальнай АН Беларусі : лабарантам, малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам. Навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку ветэрынарных прэпаратаў для дыягностыкі і лячэння мастытаў  сельскагаспадарчых жывёл,  дэзінфекцыйных сродкаў для апрацоўкі жывёлагадоўчых памяшканняў.
Мае каля 85 публікацый і 12 патэнтаў на вынаходніцтвы. Жыве ў Мінску.

ПЯТКЕВІЧ Уладзімір Сцяпанавіч, беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (1974). Нарадзіўся 18.02.1935 г. у в.Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. Скончыў Стаўбцоўскую СШ (цяпер – гімназія №1) у 1953 г., Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1958).     
Працаваў эканамістам у Джамбулскай вобл. Казахстана (1958-1960), выкладаў у Ільянскім ветэрынарным тэхнікуме Вілейскага раёна (1960-1963). З 1963 г. працаваў малодшым, старшым, вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага  навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (цяпер Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАНБ). Займаўся праблемамі інтэнсіфікацыі і павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, выкарыстання вытворчых рэсурсаў у грамадскім сектары, трансфармацыі сельгаспрадпрыемстваў у структуры рынкавага тыпу, распрацоўкі праграм, рэкамендацый па ўдасканаленню аграпрамысловага комплексу.  Мае 97 навуковых публікацый. Узнагароджваўся Ганаровымі граматамі Міністэрстваў сельскай гаспадаркі СССР і Беларусі, Беларускага аграпрамысловага саюза. Быў удзельнікам ВДНГ СССР. Жыве ў Мінску.

ПЯТКЕВІЧ (дзявочае ШУТ)  Тамара Сымонаўна, беларускі вучоны ў галіне фізічнай хіміі, кандыдат хімічных навук (1971). Нарадзілася  11.10.1936 г. у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. Скончыла Старасвержанскую СШ з сярэбраным медалём (1952), хімічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1957), аспірантуру. Працавала настаўніцай (1957-1961), галоўным інжынерам і малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута фізіка- арганічнай хіміі НАНБ (1962 – 1977), вучоным сакратаром інстытута (1977-1982), старшым і вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гетэрагеннага каталізу. Навуковая дзейнасць звязана з распрацоўкай каталізатараў для хімічных працэсаў,
вынікі яе працы выкарыстаны ў прамысловасці для атрымання поліэфірных валокан і капралактаму (“Хімвалакно”, “Азот”), элементарнай серы (Мазырскі нафта- і Арэнбургскі газапераапрацоўчы заводы), дэтаксіфікацыі газавых выкідаў і сцёкаў гальванікі.
Аўтар звыш 100 навуковых прац, у т.л. 25 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. У 1989 і 1990 г.г. узнагароджана сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР за распрацоўкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Жыве ў Мінску.

СУДНІК ВАДЗІМ ВАСІЛЬЕВІЧ, беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (2003), нарадзіўся 31.03.1978 г. у в. Дзераўная Хатаўскога сельсавета. Скончыў з залатым медалём Дзераўнянскую СШ (1995), інжынерна-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта з адзнакай (2000), аспірантуру (2003). З'яўляўся стыпендыятам Фонду Прэзідэнта і Урада РБ. Працаваў выкладчыкам, навуковым супрацоўнікам  кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу БДТУ (2000 – 2004), уладальнік гранта Мінадукацыі РБ, кіраўнік навукова-даследчай работы па распрацоўцы арганізацыйна-эканамічнага механізму стварэння фінансава-прамысловых груп у лесапрамысловым комплексе. Вынікі даследаванняў былі прадстаўлены на 7 навуковых канферэнцыях, у т. л.  на 5 міжнародных.

Кіраўнік аддзела, затым дырэктар беларускага філіяла замежнага (расійскага) прадпрыемства "ЛБР – Бел" (2004 – 2006). З 2006 г. з'яўляецца камерцыйным дырэктарам беларускага гандлёвага прадпрыемства "Дажынкі", якое займаецца гандлем і сервісным абслугоўваннем імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Мае 45 навуковых публікацый, у т. л. за мяжой. Жыве ў Мінску.

ШЫМАНСКІ  ЕЎСТАФІЙ  ІОСІФАВІЧ, беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1982), нарадзіўся 04. 04.1931 г. у в. Падлессе Варацішчанскага сельсавета. Скончыў Мірскую сярэднюю школу (Карэліцкі раён, 1948), Мінскі медыцынскі інстытут (1954).  Працаваў галоўным урачом Дамачаўскай  (зараз Брэсцкі раён, 1954 – 1955), Маларыцкай (1955 – 1960), Баранавіцкай раённых бальніц (1960 – 1977), намеснікам галоўнага ўрача Мінскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (1977 – 1980), дацэнтам кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1980 – 2004). Вобласць навуковых даследаванняў і практычная дзейнасць – экстранная хірургія органаў брушной поласці.

Выдатнік аховы здароўя СССР (1972), узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Мае звыш 200 навуковых публікацый.

Жыве ў Мінскім раёне.

Районная газета «Прамень»
ЕГР
Год науки
Интернет-ресурсы